«У Расіі няма рэзерваў, а расійская мяжа голая», — так пракаментаваў падзеі ў Курскай вобласці былы калега Уладзіміра Пуціна, незалежны палітолаг Абас Галямаў.
Паводле расійскіх афіцыйных звестак, украінскае войска заняло 28 гарадоў. Незалежныя ваенныя аналітыкі кажуць, што занятыя як мінімум 40 гарадоў і больш за 120 000 эвакуяваных. Уладзімір Пуцін анансуе «годны адказ» на дзеянні ўкраінцаў.
Аднак, на думку палітолага Абаса Галямава, ваенных рэзерваў у Масквы ўжо няма. «Што паказала гэтая Курская аперацыя? Украінскія ўзброеныя сілы выкрылі тое, што ў Расіі няма рэзерваў, што яны кінулі на Данбас усё, што паспелі сабраць, а мяжа голая», — сказаў расійскі палітолаг.
Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, мэта наступу — перанесці вайну на тэрыторыю Расіі. Ён таксама паведаміў, што ўкраінская армія заняла прыкладна 1000 квадратных кіламетраў расійскай тэрыторыі.
ПР/юл